Ва Уладзівастоку позвы спрабавалі уручыць з дапамогай пажарнай сігналізацыі

Позвы вешалі проста на дзверы кватэр / t.me/bazabazon
Позвы вешалі проста на дзверы кватэр / t.me/bazabazon

Ва Уладзівастоку хітрыя супрацоўнікі ваенкаматаў спрабавалі выцягнуць людзей з кватэр шматпавярховіка з дапамогай пажарнай сігналізацыі. Але мясцовыя жыхары аператыўна даведаліся, што гэта правакацыя, піша @bazabazon.

Гэты кур'ёзны выпадак адбыўся яшчэ 22 верасня. Некалькі супрацоўнікаў ваенкаматаў і паліцэйскіх рабілі абход кватэр з уручэннем позваў аб мабілізацыі. У чарговым шматпавярховіку яны зайшлі ў пад'езд і уключылі пажарную сігналізацыю, пасля чаго пайшлі па кватэрах. Але на здзіўленне сілавікоў ніхто з кватэр не выйшаў на "эвакуацыю". Справа ў тым, што ў жыхароў ёсць доступ да камераў відэаназірання і яны пабачылі гасцей. Усіх жа жыхароў папярэдзілі праз дамавы чат. У выніку позвы вешалі проста на дзверы кватэр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі