Вадзім Скрыпчанка таксама сыходзіць з ФК "Кубань"

У чацвер, 13 лістапада, стала вядома, што расійскі футбольны клуб з Краснадара і галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка дасягнулі згоды аб датэрміновым скасаванні кантракту. Афіцыйную заяву ФК "Кубань" і каментар Ганчарэнкі можна пабачыць тут.

Нагадаем, у кастрычніку 2013 года разам з Віктарам Ганчарэнкам, былым галоўным трэнерам ФК БАТЭ, на працу ў Краснадар паехаў яшчэ адзін беларускі футбольны спецыяліст Вадзім Скрыпчанка. Ён працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ, а пасля ачоліў ФК "Мінск". У "Кубані" Скрыпчанка быў памочнікам Ганчарэнкі.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Вадзіма Скрыпчанкі. Паводле яго слоў, ён таксама сыходзіць з "Кубані". Падрабязнасці неўзабаве, сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце.

Фота — ria.ru, fckuban.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі