Ваенна-паветраныя войскі УСУ не выключаюць падзення сваёй ракеты ў Беларусі

Ракета, якая ўпала ў Беларусі / БЕЛТА
Ракета, якая ўпала ў Беларусі / БЕЛТА

Ваенна-паветраныя войскі Узброеных сілаў Украіны не выключаюць, што на тэрыторыю Беларусі маглі ўпасці абломкі ад украінскай ракеты. Пра гэта заявіў спікер ведамства Юрый Ігнат у эфіры "24 канала".

Ён патлумачыў, што такі інцыдэнт мог адбыцца ў выніку таго, што Украіна адбівала масіраваную ракетную атаку, якую вялі расійскія войскі.

"Праца супрацьпаветранай абароны такая інтэнсіўная, у тым ліку была і сёння, што такія здарэнні магчымыя. Выключаць нельга. Мы ведаем прыклады на тэрыторыі суседніх дзяржаў — нейкія абломкі могуць трапляць. Але ўсе гэтыя факты — вынік расійскай агрэсіі і ракетных атак Расіі", — падкрэсліў Юрый Ігнат.

Каментуючы здагадку, што падзенне ракеты магло быць правакацыяй з боку Расіі, Юрый Ігнат заявіў, што Аляксандру Лукашэнку варта крыўдаваць толькі на сябе, бо ён прадаставіў Расіі свае базы. Ён нагадаў, што тэрыторыя Беларусі часта выкарыстоўваецца для ракетных атак па Украіне.

Ігнат паабцяаў, што ўкраінскі бок парвядзе расследаванне здарэння.

Як паведамлялася раней, сёння зранку каля вёскі Гарбаха ў Іванаўскім раёне звалілася ракета. Паводле версіі Мінабароны Беларусі, яна была выпушчаная з украінскага Забалацця і збітая сіламі беларускай сПА.

У сувязі з інцыдэнтам у МЗС Беларусі выклікалі амбасадара Украіны Ігара Кізіма.

Ваенна-паветраныя войскі УСУ не выключаюць падзення сваёй ракеты ў Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі