"Вагнер" у лічбах, цярплівыя ІПшнікі, паварот з аўдытам BYPOL: эфір з Кныровічам
Шаўрон "Вагнера" і Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
ПВК "Вагнер" дэмпінгуе на рынку наймітаў. Бо можа сабе дазволіць: Пуцін, які год таму адмаўляў сувязі паміж вайсковай кампаніяй Прыгожына і дзяржавай, днямі прызнаўся, што вагнераўцы каштавалі расійскаму бюджэту больш чым $1 млрд за год. І прыкладна столькі ж Прыгожын паралельна зарабляў на пастаўках харчавання для расійскага войска.
Разбіраем "Вагнер" у лічбах з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем і іншыя навіны: нечаканы паварот з аўдытам у BYPOL, які мусіць праводзіць Каардынацыйная рада; працяг ізаляцыі Беларусі з боку Літвы; дэфіцыт бульбы ў беларускіх крамах; як улады працягваюць забіваць ІПшнікаў як клас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.