Вагнераўцы навучаюць выкладчыкаў ВНУ Мінабароны

Вагнеравец, ілюстрацыйнае фота

Вагнеравец, ілюстрацыйнае фота / t.me/vvmvdrb/

Інструктары ПВК "Вагнер" навучаюць выкладчыкаў ведамасных ВНУ Мінабароны Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню "СБ. Беларусь сегодня" расказаў намеснік міністра абароны Андрэй Жук.

Па яго словах, "спецыялісты" з ПВК "Вагнер" перадаюць свой досвед не толькі вайскоўцам: "Не толькі вайскоўцы вайсковых часцей праходзяць гэтую падрыхтоўку, але і выкладчыкі ведамасных вышэйшых навучальных устаноў, каб перадаць атрыманыя веды курсантам, студэнтам, тым, хто навучаецца па праграмах афіцэраў запасу".

Намеснік міністра ўдакладніў, што ў падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў удзельнічаюць артылерысты, танкісты, мотастралкі, зенітчыкі і аператары беспілотнікаў.

Таксама ён дадаў, што беларускія вайскоўцы вывучаюць расійска-ўкраінскую вайну: "Спецыяльная ваенная аперацыя для нас з'яўляецца ў нейкай ступені падручнікам. З яго мы бярэм інфармацыю, чаму і як вучыць вайскоўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі