Вальфовіч заявіў, што на межах з краінамі ЕС няма мігрантаў, але яны там ёсць

Аляксандр Вальфовіч выступае ў Гомелі / БЕЛТА
Аляксандр Вальфовіч выступае ў Гомелі / БЕЛТА

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што на межах з краінамі ЕС няма мігрантаў. 26 кастрычніка ён выступаў перад "працоўнымі калектывамі Гомельскай вобласці", расказваў пра напружаную "ваенна-палітычную сітуацыю". Ён нагадаў пра "міграцыйную сітуацыю", якую Польшча і Літва нібыта выкарысталі для стварэння "ваеннай напружанасці, ваеннай актыўнасці". Праўда, вядома, што міграцыйны крызіс арганізавалі ўлады Беларусі (за гэта Захад увёў санкцыі).

"Мігрантаў няма, а напружанасць засталася, буйныя групоўкі засталіся, вучэнні засталіся, загаварылі аб прымяненні ядзернай тактычнай зброі. Абстаноўка сапраўды складаная", цытуе словы Вальфовіча БЕЛТА.

Памежнікі Польшчы і Літвы штодня фіксуюць спробы нелегальна патрапіць у іх краіны з Беларусі (за апошнія суткі налічылі больш за 160 чалавек). Так што мігранты ёсць, а беларускія памежнікі па-ранейшаму закрываюць вочы на іх перасоўванні ў памежнай зоне ці нават дапамагаюць ім нелегальна пераходзіць мяжу (пра гэта заяўляюць польскія і літоўскія памежнікі). А дзяржсакратар Саўбеза гэтага не ведаць не можа. Тым больш Дзяржаўны памежны камітэт часам паведамляе пра здарэнні з мігрантамі на мяжы з краінамі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі