Валожынца арыштавалі на 15 сутак за чырвоную палоску на гаражы

Валожынца арыштавалі на 15 сутак за чырвоную палоску на гаражы

Жыхара Валожына Сяргея Тура 19 сакавіка выклікалі ў Валожынскі РАУС. Там на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП — нібыта ён праводзіць пікет у выглядзе пафарбаванага ў бел-чырвона-белыя колеры гаража, пішуць праваабаронцы "Вясны". 

Пасля складання пратаколу яго адпусцілі, але праз нейкі час міліцыянты прыехалі да мужчыны дадому. Сяргей гэтым часам быў у паліклініцы, там яго і затрымалі.

Суд над валожынцам адбыўся ў панядзелак. Жонка Тура не змагла на яго трапіць: працэс прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме. Суд прысудзіў мужчыну 15 сутак арышту.

Пасля суда да Тураў дадому прыхалі камунальнікі і зафарбавалі чырвоную палоску на гаражы — шэрым колерам. Яны заявілі жонцы Тура, што робяць гэта бясплатна — "у якасці дапамогі як шматдзетнай сям’і". 

У Тураў — трое непаўналетніх дзяцей: двух, чатырох і васьмі гадоў. Па словах жонкі, мужчыну ўжо звольнілі з працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі