Валянціне Быкавай стала лепш

Валянціне Быкавай стала лепш

Сястры пісьменніка Васіля Быкава Валянціне Уладзіміраўне стала лепш, піша ў сацсетках журналіст і блогер Глеб Лабадзенка.

Па словах Лабадзенкі, ён размаўляў з доктаркай, якая працуе ў Вушацкай лякарні і наведвае Валянціну Уладзіміраўну. Тая ўжо адышла ад першага шоку і пачуваецца больш-менш.

Здарэнне адбылося 27 траўня. Невядомы зламыснік напаў на 89-гадовую Валянціну Быкаву ў яе ў хаце. Ён зламаў жанчыне правую руку і тры рабры. Твару нападніка Быкава не бачыла, бо ён нападаў са спіны. Сястру Быкава шпіталізавалі. Па факце нападу на яе праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

"На паламаную руку наклалі гіпс, пальцы варушацца. Пераведваць у рэанімацыю нікога не пускаюць, таму апроч лекараў Валянціна Уладзіміраўна яшчэ нікога не бачыла. Дагляд, кажуць, вельмі добры, увага падвышаная, непадалёк пост медсястры", — піша Лабадзенка. Таксама яна дзякавала ўсім, хто клапоціцца пра яе здароўе.

Наведваць пацярпелую дазваляюць толькі бліжэйшым сваякам. Але гэта сыны Васіля Быкава, адзін з якіх жыве ў Мінску, а другі — у Гродне.

Па словах доктаркі, якая наведвае Валянціну Быкаву, тая найбольш хвалюецца, ці пакорміць нехта яе котку Жучку. Як адзначае Лабадзенка, гэтым займаецца суседка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі