Вашынгтон назваў "абсалютна ілжывымі" абвінавачванні ў замаху на Лукашэнку
Будынак Дзярждэпу ЗША
У Дзярждэпартаменце ЗША назвалі "абсалютна ілжывымі" заявы аб дачыненні Вашынгтона да спробаў фізічнай ліквідацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША паведамляе ТАСС.
"Мы бачылі паведамленні ў дзяржаўных СМІ Расіі пра меркаваную змову супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама яго непасрэдныя сцвярджэння пра гэта ў СМІ. Любая здагадка пра тое, што ўрад ЗША стаяў за гэтым ці быў уцягнуты ў спробу забойства Лукашэнкі, з'яўляецца абсалютна ілжывай", — сцвярджае ён.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "відавочна замежныя спецслужбы — ЦРУ ці ФБР" рыхтавалі замах на яго і на яго дзяцей. Паводле яго слоў, змоўшчыкі збіраліся захапіць членаў сям'і Лукашэнкі і трымаць іх у склепе ў Гомельскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.