Васілевіч: Улады не рэагуюць на прапанову стварыць інстытут амбудсменаў

Але да гэтага часу атрымаў толькі адзін адказ — падзяку за зробленую працу ад намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Валерыя Міцкевіча. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрфака БДУ.



Рыгор Васілевіч: “Той жа Валерый Вацлававіч (Міцкевіч — Еўрарадыё) даслаў ліст з падзякай за такую ініцыятыву. Я думаю, што тут парламенцкія камісіі павінны сваё слова сказаць… Для таго і парламент — ён прадстаўляе народ, калегіяльны орган. Я думаю, што яны таксама павінны быць зацікаўленыя ў тым, каб з’явілася такая структура”.



Былы Генпракурор упэўнены, што сістэмы органаў, якія “забяспечваюць правы і свабоды грамадзян неабходна ўзмацняць — праблем там шмат”. Але пакуль абмеркаванне распрацаванай Васілевічам канцэпцыі абмежавалася некалькімі “мерапрыемствамі, у тым ліку — на факультэце міжнародных адносінаў”. У іх бралі ўдзел навукоўцы, прадстаўнікі замежных амбасад і асобныя зацікаўленыя людзі.



Нагадаем, напачатку сакавіка 2013 года Рыгор Васілевіч праз Еўрарадыё анансаваў распрацаваную ім канцэпцыю стварэння такога нечаканага для нашай краіны інстытута ўлады, як упаўнаважаны па правах чалавека.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі