Васкрасенскі агучыў на АНТ новую ідэю: палітычная амністыя для палітзняволеных

Васкрасенскі агучыў на АНТ новую ідэю: палітычная амністыя для палітзняволеных

Юрый Васкрасенскі агучыў у праграме "ОбъективНо" на тэлеканале АНТ новую ідэю: палітычная амністыя для палітзняволеных. Яго прадставілі дырэктарам інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл". Як вядома, апазіцыя гэтую структуру ігнаруе.

"Наш круглы стол дэмакратычных сіл выступіў з ідэяй палітычнай амністыі, — гаварыў Васкрасенскі. — Мы будзе звяртацца на Усебеларускі народны сход з такой ініцыятывай, каб ён падтрымаў і звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, да прэзідэнта з ідэяй палітычнай амністыі для тых, каго цяпер называюць палітзняволенымі... Гэта быў бы крок перазагрузкі, крок гуманнасці дзейнай улады".

На сённяшні дзень у нашай краіне налічваецца паўтары сотні палітвязняў.

Таксама ў згаданай праграме Васкрасенскі абрынуўся з абвінавачваннем Паўла Латушкі ў зрыве вызвалення пад хатні арышт сына Віктара Бабарыкі Эдуарда. Нібыта, заява Латушкі гэтаму перашкодзіла.

"Мы павінны разумець, што 90% тых, хто ходзіць па вуліцах, гэта грамадзяне, якія памыляюцца, лічаць сябе нейкай прагрэсіўнай грамадскасцю, — гаварыў Васкрасенскі ў тэлеэфіры. — Трэба проста пачакаць перыяд, калі яны паходзяць-паходзяць і супакояцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі