Вайскоўцы Беларусі і Расіі адпрацоўваюць барацьбу з незаконнымі фарміраваннямі
Усе актыўныя дзеянні войскаў праходзяць на беларускіх палігонах / @modmilby
Беларускія і расійскія ваенныя прыступілі да адпрацоўкі барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Гэтую частку вучэнняў у расійскім міністэрстве абароны называюць "этапам баявога зладжвання".
Адпрацоўка пройдзе на беларускіх палігонах. Будуць задзейнічаныя мотастралковыя падраздзяленні, баявыя машыны пяхоты, танкі, артылерыя, а таксама супрацьтанкавыя кіраваныя ракетныя комплексы. Падчас зладжвання вайскоўцам трэба будзе адпрацаваць "розныя прыёмы і спосабы баявых дзеянняў".
Цяперашняе зладжванне праводзіцца ў рамках вялікай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Праверка праходзіць у два этапы. На першым этапе (да 9 лютага) ідзе перадыслакацыя і стварэнне на тэрыторыі Беларусі груповак войскаў, арганізацыя аховы і абароны важных аб'ектаў, ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.
На другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". Падчас гэтых вучэнняў, як было заяўлена, плануецца адпрацаваць "пытанні стрымання і адбіцця знешняй агрэсіі, а таксама процідзеяння тэрарызму і абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы". Усе практычныя дзеянні войскаў будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.