Венчурны рынак Беларусі абваліўся ўслед за расійскім
Чакаецца, што да канца года укладанняў у стартапы стане яшчэ менш / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Венчурны рынак Беларусі абваліўся ўслед за расійскім. Эксперты звязваюць гэта з падтрымкай уладамі РБ палітыкі Расіі, а таксама адрэзанасцю ад сусветнага венчурнага капіталу. У Беларусі за паўгоддзе аб'ём інвестыцый упаў на 64% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), піша @devby.
Венчурны рынак РФ абнавіў антырэкорд з 2016 года — у першым паўгоддзі 2022-га ён скараціўся ўдвая, пацягнуўшы за сабой і рынак Беларусі. Чакаецца, што да канца года укладанняў у стартапы стане яшчэ менш.
Фактычна адзінай крыніцай венчурных інвестыцый у Беларусі застаецца расійска-беларускі фонд RBF Ventures. Праўда, за перыяд са студзеня па чэрвень 2022-га ён не здзейсніў ніводнай здзелкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.