Венецыянскі кінафестываль выйграў фільм з Суінтан і Мур пра эўтаназію
Джуліяна Мур, Пэдра Альмадовар і Тыльда Суінтан
Фільм Пэдра Альмадовара "Суседні пакой" атрымаў "Залатога льва" — галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю. Гэта фільм пра эўтаназію і сяброўства, у якім зняліся Тыльда Суінтан — яна грае ролю паміраючай вайсковай журналісткі, і Джуліяна Мур — сяброўка, якая яе суправаджае. Рэжысёр называе карціну мінімалістычнай, галоўная тэма якой не каханне — а сяброўства на фоне надыходзячай смерці. А яшчэ — гэта яго першы фільм на англійскай мове.
"Срэбнага льва" (прэмія Вялікага журы) атрымала Маура Дэльпера за фільм "Вермільё", а "Срэбны леў" за лепшую рэжысуру дастаўся Брэйдзі Корбет за фільм "Бруталіст".
Лепшымі акцёрам і актрысай сталі Венсан Ліндан ("Ціхі сын") і Ніколь Кідман ("Дрэнная дзяўчынка").
Спецыяльны прыз журы — у фільма "Красавік" Дэі Кулумбегашвілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.