Венедыктаў: Пуцін не змірыцца з захопам "Белгазпрамбанка"

Аляксей Венедыктаў / Еўрарадыё
Аляксей Венедыктаў / Еўрарадыё

Кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін не змірыцца з захопам беларускімі ўладамі "Белгазпрамбанка". Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў яе галоўны рэдактар ​​Аляксей Венедыктаў.

"Былы кіраўнік Белгазпрамбанка (Віктар Бабарыка. — Еўрарадыё), з'яўляецца апанентам Лукашэнкі. У маім уяўленні адбываецца наступнае. Лукашэнка знаходзіцца ў складаным і жорсткім супрацьстаянні з Пуціным і Расіяй. Гэта звязана з тым, што ад яго хацелі, каб Беларусь аб'ядналася з Расіяй, і нам не патрэбныя былі б папраўкі Канстытуцыі, то бок патрэбныя але іншыя, не абнуленне.

Лукашэнка лічыць, што менавіта праз "Газпрам", "Газпрамбанк" і гэты "Белгазпрамбанк" фінансуецца вось гэты апазіцыянер", — сказаў Венедыктаў.

Дзеянні Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да "Белгазпрамбанку" Аляксей Венедыктаў параўнаў з захопам Уладзімірам Пуціным кампаніі "Юкас", якая калісці належала яго апаненту Міхаілу Хадаркоўскаму.

Венедиктов: Путин не смирится с захватом "Белгазпромбанка"
Аляксей Венедыктаў і Аляксандр Лукашэнка / instagram.com/aavst

11 чэрвеня ў "Белгазпрамбанку" прайшоў ператрус, зроблены супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. 12 чэрвеня старшыня КДК Іван Церцель заявіў, што распачата крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў і легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Падазраванымі па справе праходзяць цяперашнія і былыя банкаўскія супрацоўнікі, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур. Таксама ён дадаў, што следства мае доказы, што да супрацьпраўнай дзейнасці датычны экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка, які вылучаецца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Сам Бабарыка ахарактарызаваў гэтыя дзеянні як спробу палітычнага ціску на яго.

"Белгазпрамбанк" дзейнічае ў Беларусі з 1990 года. "Газпрому" і "Газпромбанку" належыць па 49,8% акцый банка, Дзяржкаммаёмасць Беларусі мае 0,097% акцый.

Кіраўніцтва "Газпрома" ўжо заявіла, што дзеянні супраць "Белгазпрамбанка" парушаюць беларускія законы і закранаюць інтарэсы расійскіх акцыянераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі