Вернеш дзяржаве грошы — трапіш пад амністыю

Старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі распавёў Еўрарадыё пра тое, хто зможа скарыстацца з сёлетняй амністыі
Паводле папярэдніх падлікаў МУС, на свабоду па сёлетняй амністыі маюць шанец выйсці больш за 4 тысячы зняволеных. Але за выключэннем “ільготнай катэгорыі злачынцаў” скарыстацца гэтым шанцам змогуць толькі тыя асуджаныя, хто цалкам кампенсуе нанесеныя злачынствам дзяржаве і прыватным пацярпелым страты.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі:

“Кампенсацыя нанесеных страт — гэта адна з умоў. Акрамя льготнай групы. Як і раней — гэта цяжарныя жанчыны, адзінокія мужчыны і жанчыны, на ўтрыманні ў якіх знаходзяцца дзеці, інваліды розных узроўняў, акрамя 3-й групы, ветэраны баявых дзеянняў, ВІЧ-інфікаваныя”.


Па словах старшыні камісіі, выплаціць грошы за асуджанага могуць яго сваякі. Што ж тычыцца таго, як хутка прымуць дэпутаты прапанаваны закон “Аб амністыі”, адразу ў першым чытанні ці накіруюць на дапрацоўку, Віктар Гумінскі прагназаваць не ўзяўся. Кажа, усё будзе залежыць ад таго, як будзе ісці “праца ў зале”.

Нагадаем, 15 красавіка Палата прадстаўнікоў пачне разгляд законапраекта "Аб амністыі", якая прымеркаваная да 65-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.

Фота - ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі