Віцэ-прэм’ер Русы: Калі некаму бракуе бульбы, прывязем дадому

Віцэ-прэм’ер Русы: Калі некаму бракуе бульбы, прывязем дадому

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы абверг інфармацыю пра тое, што ў Беларусі сёлета неўраджай бульбы. Ён распавёў журналістам, што на сёння ёсць 340 тысяч тон бульбы па балансе свабоднага рэсурсу, перадае БЕЛТА.

“Калі некаму малавата бульбы, мы гатовыя даставіць да дома ў пяціразовым памеры, — заявіў Русы. — Баланс добры. Ёсць магчымасць прадаць на экспарт. І мы гэта робім”.

Што да ўраджаю зерневых, то ўсе вобласці краіны прыступілі да іх масавай уборкі, заяўляе Міхаіл Русы. На сёння прыбрана 30% зерневага кліну, а ўраджайнасць складае на 2 цэнтнера з гектара болей, чым год таму.

Аграрыі таксама спадзяюцца на неблагі ўраджай кукурузы, цукровых буракоў і іншых культур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі