"Віцебск" перамог "Белшыну" — 1:0
11 красавіка праходзяць апошнія матчы другога тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.
Бабруйская "Белшына" на сваім полі сустракалася з гасцямі з "Віцебска" і прайграла з лікам 0:1. Адзіны гол на 22-й хвіліне забіў Салавей.
Апошні з матчаў другога тура таксама праходзіць у панядзелк: барысаўскі БАТЭ сустракаецца на сваім полі з салігорскім "Шахцёрам".
Яшчэ шэсць матчаў тура прайшлі ў суботу і нядзелю. Нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" (Мінск) — "Нёман" (Гродна) — 2:1, "Граніт" (Мікашэвічы) — "Іслач" (Мінскі раён) — 0:1, "Нафтан" (Наваполацк) — "Славія" (Мазыр) — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Мінск" — 0:3, "Слуцк" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:1, "Дынама" (Мінск) — "Гарадзея" — 2:0.