“Віцебск” разграміў “Славію”, а “Граніт” і “Гарадзея” згулялі ўнічыю

“Віцебск” разграміў “Славію”, а “Граніт” і “Гарадзея” згулялі ўнічыю

Прайшлі чарговыя матчы 5 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 30 красавіка мазырская “Славія” на сваім полі пацярпела разгромную паразу ад “Віцебска” — 0:4. Галоўны трэнер мазыран Юрый Пунтус на пасляматчавай прэс-канферэнцыі сказаў, што не пажадаў бы ворагу апынуцца на яго месцы. Па яго словах, каманда псіхалагічна зламаная на будучую гульню.

Таксама сёння згулялі “Граніт” і “Гарадзея”, якія разышліся з сухой нічыёй — 0:0.

Нагадаем вынікі матчаў 5-га тура, якія ўжо адбыліся: “Нёман” — “Мінск” — 0:1, “Шахцёр” — “Нафтан” — 2:0, “Дынама” (Мінск) — “Слуцк” — 1:1, “Белшына” — БАТЭ — 2:3, “Іслач” — “Дынама” (Брэст) — 2:4.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі