Віцебскі лекар Уладзімір Мартаў перабраўся ў Літву

Уладзімір Мартаў

Уладзімір Мартаў

Віцебскі лекар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў знаходзіцца ў бяспецы ў Літве, паведамляе паблік "Віцебск, я гуляю". Факт перабывання Мартава ў Літве пацвердзіў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Невядома, як яму ўдалося выбрацца пасля затрымання.

Уладзімір Мартаў атрымаў вядомасць у 2020 годзе, калі праўдзіва казаў пра сітуацыю з распаўсюдам кавіду, смярцямі ад яго, крытыкаваў сістэму аховы здароўя і яе фальшывую статыстыку. За крытыку Мартава звольнілі з працы.

Нейкі час ён спрабаваў весці відэаблог, але потым знік з грамадскага жыцця. Выявілася, што доктар перабраўся ў Расію. Яго затрымалі 14 траўня ў горадзе Мурына Ленінградскай вобласці. Рэжым Лукашэнкі абвясціў медыка ў міждзяржаўны вышук. На яго пачалі пачалі крымінальную справу: Мартава абвінавацілі ва "ўдзеле ў дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" за інтэрв'ю замежнаму СМІ.

Паведамлялася таксама, што доктара даставілі ў СІЗА Віцебска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі