Доктар Уладзімір Мартаў, дэпартаваны з Расіі, знайшоўся ў СІЗА Віцебска

Уладзімір Мартаў

Уладзімір Мартаў

Доктар Уладзімір Мартаў дастаўлены ў віцебскае СІЗА, паведамляюць праваабаронцы.

Як распавядала Еўрарадыё, яго затрымалі 14 траўня ў горадзе Мурына Ленінградскай вобласці. Былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай меддапамогі быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

У Беларусі на яго пачалі крымінальную справа: за інтэрв'ю замежнаму СМІ доктара абвінавацілі ва "ўдзеле ў дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". Пасля ягонага затрымання ў клініцы, дзе ён раней працаваў, правялі праверку і звольнілі галоўнага лекара.

Уладзімір Мартаў атрымаў вядомасць у 2020 годзе, калі шчыра казаў пра смерці ад кавіду, крытыкаваў сістэму аховы здароўя і яе фальшывую статыстыку. За гэта яго звольнілі з працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі