Віцебскія будаўнікі закупляюць "аднарукіх бандытаў" на 150 мільёнаў
Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама размясціла тэндар на закуп дзевяці гульнявых аўтаматаў.
"Аднарукія бандыты" будуць устаноўленыя ў Лядовым палацы спорту, які будуюць у Оршы, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Паставіць абсталяванне павінны да канца ліпеня 2013 года. Закупка фінансуецца з мясцовага бюджэту.
Фота — legends.msk.ru