ВІЧ у лічбах: у Светлагорскім раёне з ім жыве 3%, у Салігорскім — 1,1%

ВІЧ у лічбах: у Светлагорскім раёне з ім жыве 3%, у Салігорскім — 1,1%

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. З ВІЧ у Беларусі жыве каля 17 тысяч чалавек. Найбольш носьбітаў гэтага вірусу ў Светлагорскім раёне — 3% ці 2651 чалавек. На другім месцы — Салігорскі раён, з ВІЧ тут жыве 1,1% жыхароў.

Найбольш ВІЧ знаходзяць у людзей, старэйшых за 40 гадоў. У 1990-х гадах гэты вірус распаўсюджваўся у асноўным у групах рызыкі: наркаспажыўцы, прадстаўніцы сэкс-індустрыі, мужчыны, якія маюць сэкс з мужчынамі. Цяпер ВІЧ-інфекцыя выйшла за межы гэтых груп: 72% ад усіх інфекаваных заразіліся палавым шляхам.

Так выглядае статыстыка за мінулы год:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі