Відэа: "Вогненная вясёлка" над Сінгапурам
У небе над Сінгапурам можна было назіраць на працягу прыблізна 15 хвілінаў рэдкі прыродны феномен — "вогненную вясёлку". Фота і відэа змясціла брытанскае выданне The Daily Mail.
Сайт ria.ru адзначае, што для з'яўлення "вогненнай вясёлкі" неабходна супадзенне некалькіх умоваў: Сонца павінна знаходзіцца на пэўнай вышыні над даляглядам, у небе мусяць быць пёрыстыя аблокі, а плоскія шасцігранныя крышталі лёду ў аблоках павінны размяшчацца гарызантальна. Праз крышталі пераламляюцца сонечныя прамяні, і такім чынам аблокі "запальваюцца".