Відэа вучэнняў расійскай Нацгвардыі па разгоне "майдану"
У інтэрнэце з'явілася відэа вучэнняў расійскай Нацгвардыі (яна была створана 5 красавіка) па разгоне "маскоўскага майдану". Яны прайшлі каля Люберцаў з удзелам сотняў байцоў, спецтэхнікі і нават верталёта. Эксперты адзначаюць, што гэтае відэа — яшчэ адно сведчанне, што расійскія ўлады сур'ёзна рыхтуюцца да масавых пратэстаў, якія могуць праходзіць пад сацыяльнымі лозунгамі.