Відэа, як БАТЭ разграміў "Крумкачоў" — 5:0

Відэа, як БАТЭ разграміў "Крумкачоў" — 5:0

15 чэрвеня прайшлі шэсць матчаў 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па футболе. У цэнтральным паядынку тура БАТЭ прымаў на "Барысаў-Арэне" мінскіх "Крумкачоў". Каманда Аляксандра Ермаковіча цалкам дамінавала на полі і ў прысутнасці 6768 гледачоў лёгка разграміла гасцей — 5:0. На 22-й хвіліне Юрый Кендыш адкрыў лік, на 50-й і 63-й забівае Міхаіл Гардзяйчук (першы раз — з пенальці за знос у штрафной Віталя Радзівонава), на 73-й вызначаецца Ігар Стасевіч, пераможную кропку на 83-й паставіў Віталь Радзівонаў.

Вынікі астатніх сённяшніх матчаў: "Белшына" — "Дынама" (Мінск) — 1:2, "Славія" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Нафтан" — 1:1, "Віцебск" — "Граніт" — 0:1, "Мінск" — "Слуцк" — 5:2. У чацвер сустрэнуцца "Іслач" і "Гарадзея", "Нёман" і "Шахцёр".

У БАТЭ 25 ачкоў і матч у запасе, 23 ачкі мае мінскае "Дынама", па 20 набралі "Тарпеда-БелАЗ" і "Мінск", у "Крумкачоў" і "Славіі" засталося па 18.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі