Відэа, як "Крумкачы" ў гасцях згулялі ўнічыю з "Гранітам"

Відэа, як "Крумкачы" ў гасцях згулялі ўнічыю з "Гранітам"

У чацвер, 9 чэрвеня, пачаўся 11-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскія "Крумкачы" ў Лунінцы згулялі ўнічыю з мікашэвіцкім "Гранітам" — 1:1. Андрэй Шэракоў вывеў наперад "Граніт" на 35-й хвіліне з пенальці, на 58-й Аляксей Васілеўскі забіў гол у адказ (ён вызначаецца ўжо другі матч запар).

Наваполацкі "Нафтан" саступіў "Віцебску" — 1:2. У гасцей два галы забіў Раман Волкаў (на 80-й і 90-й хвілінах). У гаспадароў поля вызначыўся Ігар Зюлеў, але ўжо ў даданыя хвіліны.

"Гарадзея" выйграла ў "Нёмана" — 2:1. Антон Сарока адкрыў лік на 17-й хвіліне, праз тры хвіліны Павел Савіцкі яго зраўняў. Аднак ужо на 31-й Дзмітрый Лебедзеў паставіў пераможную кропку. Гродзенцы трывала замацаваліся на апошнім месцы ў турнірнай табліцы.

"Слуцк" прайграў брэсцкаму "Дынама" — 0:1, адзін гол у канцы гульні забіў Максім Чыж. Яшчэ чатыры матчы 11-га тура пройдуць у пятніцу. "Славія" прыме БАТЭ, "Шахцёр" сустрэнецца з "Белшынай", мінскае "Дынама" згуляе з "Мінскам" (на стадыёне "Трактар", жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5"), "Тарпеда-БелАЗ" — з "Іслаччу". У першынстве Беларусі лідыруе БАТЭ — 22 ачкі, "Крумкачы" маюць 18 ачкоў, "Мінск" і мінскае "Дынама" набралі па 17.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі