Відэа, як "Крумкачы" ў меншасці абыгралі "Дынама-Брэст"
У пятніцу, 24 чэрвеня, адбыліся два матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. ФК "Крумкачы" ў гасцях у брэсцкага "Дынама" атрымаў перамогу з лікам 2:1. Прычым усе тры галы былі забітыя ў першай палове сустрэчы.
Цяпер сталічны клуб атрымаў 24 ачкі і заняў другое месца ў турнірнай табліцы. Трэцяе і чацвёртае месцы дзеляць паміж сабой салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" — у іх па 23 ачкі. Праўда, гэтыя каманды яшчэ не адгулялі свае матчы ў гэтым туры.
Таксама ў пятніцу ФК "Мінск" прымаў на сваім полі футбалістаў мікашэвіцкага "Граніта". Іх сустрэча скончылася ўнічыю — 0:0.