Відэа, як "Крумкачы" выйгралі пасля дзевяці матчаў запар без перамог
У пятніцу, 21 кастрычніка, стартаваў 26-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У адзіным сённяшнім матчы "Крумкачы" выйгралі ў мікашэвіцкага "Граніта" — 2:1. Такім чынам мінскі клуб перарваў серыю з дзевяці паядынкаў у першынстве краіны, у якіх яны не здабывалі перамог.
Ягор Сямёнаў адкрыў лік на 8-й хвіліне, калі згуляў на дабіванні. Аднак госці адыграліся яшчэ ў першым тайме, Мікалай Загвоздзін са штрафнога на 33-й хвіліне зраўняў лік. Пераможны гол на рахунку Дзмітрыя Клімовіча (77-я хвіліна), калі зноў было дабіванне.
У "Крумкачоў" цяпер 32 ачкі, яны дзеляць з брэсцкім "Дынама" 8-9 месцы ў турнірнай табліцы.
Іншыя матчы туру пройдуць у суботу і нядзелю. 22 кастрычніка сустрэнуцца: "Віцебск" — "Нафтан" (пачатак у 14.00), "Іслач" — "Тарпеда-БелАЗ" (Маладзечна, 15.30), "Нёман" — "Гарадзея" (18.00). 23 кастрычніка адбудуцца наступныя паядынкі: "Белшына" — "Шахцёр" (14.00), "Мінск" — мінскае "Дынама" (15.00), "Дынама" (Брэст) — "Слуцк" (16.00), БАТЭ — "Славія" (18.00),