Відэа, як нязграбны пакупнік разбіў чатыры тэлевізары за некалькі секунд
Нязграбны пакупнік разбіў у краме чатыры тэлевізары за некалькі секунд. Як піша meduza.io, здарэнне адбылося ў брытанскім графстве Корнуол. Мужчына сеў на кукішкі, каб паглядзець на тэлевізар, але ў выніку страціў раўнавагу і абапёрся на яго. За першым тэлевізарам упаў і другі. Пакупнік спалохаўся, зрабіў крок назад і закрануў яшчэ два тэлевізары, якія таксама ўпалі.
Агульныя страты ад здарэння ў краме склалі 5000 фунтаў стэрлінгаў. Ці заплаціў усю суму мужчына, не паведамляецца.