Відэа, як "Севілья" абыграла "Ліверпуль" і трэці раз запар выйграла Лігу Еўропы

Відэа, як "Севілья" абыграла "Ліверпуль" і трэці раз запар выйграла Лігу Еўропы

"Севілья" абыграла "Ліверпуль" у фінале футбольнай Лігі Еўропы. Матч прайшоў у сераду, 18 траўня, у Базэлі на стадыёне "Санкт-Якаб Парк". Пасля роўнага пачатку паядынка, у другой палове першага тайма "Ліверпуль" перахапіў ініцыятыву. Дэніэл Старыдж на 35-й хвіліне адкрыў лік. Іспанцы з цяжкасцю стрымлівалі наступныя атакі і з палёгкай сустрэлі перапынак.

У другім тайме на полі была ўжо іншая "Севілья". На 46-й Кевін Гамейра зраўнівае лік. У "Ліверпуля" разладзілася гульня, а іспанцы працягвалі разрываць яго абарончыя пазіцыі. Два галы (на 64-й і 70-й хвілінах) забіў Коке — 3:1.

Каманда Юргена Клопа апынулася ў накдаўне. Яна спрабавала арганізаваць фінальны штурм, але, здавалася, што футбалісты ўжо не верылі, што ўдасца выратаваць гульню. Лік не змяніўся.

"Севілья" стала першай камандай у гісторыі, якая тройчы запар выйграла футбольную Лігу Еўропы. А "Ліверпуль", які заняў у англійскай прэм'ер-лізе толькі 8-е месца, не здолеў прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў праз перамогу ў фінале Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі