Відэа, як "Славія" выйграла ў БАТЭ, Страхановіч забіў гол-прыгажун

Відэа, як "Славія" выйграла ў БАТЭ, Страхановіч забіў гол-прыгажун

10 чэрвеня чатырма матчамі завяршаецца 11-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі. У Мазыры "Славія" выйграла ў БАТЭ — 2:1. На 40-й хвіліне гол-прыгажун забіў паўабаронца гаспадароў поля Алег Страхановіч (гл. першае відэа). 36-гадовы футбаліст зрабіў гэта ў сваім 500-м афіцыйным матчы ў кар'еры! Дарэчы, у 2002-2004 гадах ён выступаў і за БАТЭ.

Барысаўчане адыграліся ў пачатку другога тайма. На 53-й хвіліне вызначыўся Ігар Стасевіч. У далейшым "Славія" стварыла некалькі выдатных момантаў, адзін з якіх быў рэалізаваны. На 73-й хвіліне пераможны гол забіў Папуна Мосемгвдлішвілі. А на апошніх хвілінах суддзя выдаліў галоўнага трэнера мазыран Юрыя Пунтуса, які эмацыйна рэагаваў на адзін з эпізодаў.

У БАТЭ засталося 22 ачкі (і матч у запасе), "Славія" і "Крумкачы" маюць па 18. Сёння праходзяць яшчэ тры матчы: "Шахцёр" "Белшына", "Дынама" (Мінск) — "Мінск", "Тарпеда-БелАЗ""Іслач". Тэкставыя трансляцыі і спасылкі на відэатрансляцыі ўсіх згаданых матчаў можна пабачыць тут. Вынікі гульняў, якія прайшлі ў чацвер, гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі