Відэа, як "Віцебск" перамог "Слуцк" у чэмпіянаце Беларусі

Відэа, як "Віцебск" перамог "Слуцк" у чэмпіянаце Беларусі

У пятніцу прайшлі два матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Віцебск" на сваім полі перамог "Слуцк" — 2:0. Яўген Калінін адкрыў лік на 41-й хвіліне, а на 54-й Арцём Салавей паставіў пераможную кропку.

Сёння ў іншым матчы тура "Белшына" ў Бабруйску прайграла "Гарадзеі" — 0:2.

У суботу, 4 чэрвеня сустрэнуцца дынамаўцы Брэста і Мінска, пачатак а 17-й гадзіне. "Нёман" будзе прымаць "Тарпеда-БелАЗ" (18.30), "Крумкачы" згуляюць з "Нафтанам" (а 19-й гадзіне). Апошнія матчы тура прызначаныя на нядзелю: "Іслач" — "Славія" (у Маладзечне, а 18-й), "Мінск" — "Шахцёр" (19.00), БАТЭ — "Граніт" (20.00).

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 19 ачкоў (і матч у запасе), "Крумкачы", "Шахцёр", "Дынама" (Мінск) і "Мінск" маюць па 14 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі