Відэафакт: 22 машыны ў Мінску праехалі на чырвонае святло
Незвычайнае здарэнне зняў на дарозе карыстальнік YouTube Аляксей Хаміцэвіч. У мінскім мікрараёне Каменная Горка на чырвонае святло праехалі 22 аўтамабілі.
Хтосьці з кіроўцаў паехаў на чырвонае, і астатнія інстынктыўна рушылі следам за ім.
Свой відэаролік аўтар красамоўна назваў "Статак".
Відэа з'явілася ў інтэрнэце 30 ліпеня.