Віктар Цярэшчанка: Да канца траўня курс долара вырасце да 13 тысяч рублёў

Па словах экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі, чарговая дэвальвацыя можа адбыцца яшчэ сёлета. У крайнім выпадку — увесну 2014 года.

Віктар Цярэшчанка: “Я думаю, што гэтага (дэвальвацыю. – Еўрарадыё) можна чакаць яшчэ сёлета, альбо максімум — вясной будучага года. Больш рэзерваў проста няма. Гэта — 25-30% як этап. І я думаю, што гэта можа быць у два-тры этапы. Мяркую, што да канца траўня курс долара будзе мінімум 13 тысяч рублёў”.

Па словах эканаміста, улады Беларусі мусілі распачаць “працэдуру дэвальвацыі” яшчэ сёлета вясной. І калі гэта не будзе зроблена да вясны 2014-га, то беларуская эканоміка такога “спазнення” не вытрымае.

Прычым, упэўнены Цярэшчанка, ужо зараз у краіне няма іншых магчымасцяў для напаўнення бюджэту апроч таго, каб “прыціскаць сацыяльныя праекты”.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі