Вікторыя Азаранка прайграла на "Ралан Гарос" Серэне Уільямс

У суботу ў матчы 3-га круга адкрытага чэмпіянату Францыі Вікторыя Азаранка прайграла першай ракетцы свету Серэне Уільямс — 6:3, 4:6, 2:6. У другім сэце беларуска выйгравала з лікам 4:2 і, здавалася, да перамогі заставаўся адзін крок. Але ў гэты момант амерыканка пачала дэманстраваць выдатны тэніс і вырвала перамогу. У пачатку трэцяга сэта Азаранка вырвалася наперад — 2:0, але далей на корце зноў дамінавала Уільямс, якая ўпэўнена давяла гульню да перамогі.

На жаль, паўтарыўся сцэнар мадрыдскай гульні саперніц, калі Вікторыя мусіла перамагаць, але таксама ў трох сэтах прайграла Серэне.


Фота: AFP, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі