Вітаўтас Ландсбергіс — пра нелегалаў у Літве: Гэта вайна
Былы кіраўнік літоўскага парламента Вітаўтас Ландсбергіс пракаментаваў сітуацыю з нелегаламі, якія масава прыходзяць у Літву з Беларусі. Ён лічыць, што гэта "новая форма сучаснай вайны... гібрыднай вайны". "Гэта вайна супраць Заходняй цывілізацыі, цяпер на лініі фронту Літва, а на другім баку стаіць не Лукашэнка і Беларусь, а Расія...", — цытуе словы Ландсбергіса Delfi.
Вітаўтас Ландсбергіс не думае, што "спецаперацыю" з нелегаламі прыдумаў Аляксандр Лукашэнка. Ён бачыць за ёй "руку Масквы".
З пачатку 2021 года беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перайшло больш за 1300 чалавек — грамадзян Ірака, Сірыі, Камеруна і іншых краін. Гэта ў 12 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Літву наведаў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль, які вывучаў праблему.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.