Візіт еўракамісара Хана ў Мінск не адбудзецца
Візіт еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана ў Мінск не адбудзецца. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Візіт быў запланаваны на 17 кастрычніка.
Па словах Мірончыка, візіт еўракамісара ў Беларусь пераносіцца ў сувязі з нечаканымі, аднак вельмі важнымі падрыхтоўчымі сустрэчамі напярэдадні пасяджэння Еўрасавета. Яно мусіць прайсці на гэтым тыдні.
"Мы шкадуем, што візіт перанесены. Беларускі бок зацікаўлены ў працягу і развіцці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам", — цытуе словы Мірончыка прэс-служба МЗС.