“Вочы, налітыя крывёй”: каму будуць помсціць сілавікі? Эфір з Ягорам Лебядком

“Вочы, налітыя крывёй”: каму будуць помсціць сілавікі? Эфір з Ягорам Лебядком

Трагедыя ў Мінску, ахвярамі якой сталі звычайны айцішнік і супрацоўнік КДБ, прывяла да чарговага ўзмацнення рэпрэсій у краіне. Дайшло да пагроз у стылі акупантаў Другой сусветнай вайны: дэпутат-генерал Белаконеў заклікаў забіваць за аднаго “нашага” 50, а то і 100 “не нашых”. Не зважаючы на тое, што і “нашы”, і “не нашы” — гэта ўсё беларусы. Адначасова не сціхае мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы, а беларускі рэжым працягвае танчыць вакол ідэі са зменамі ў Канстытуцыю.


Ці існуе пагроза, што сілавікі ў пэўны час выйдуць з-пад кантролю і чым гэта пагражае? Мігранцкі крызіс — калі чакаць яго заканчэння? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі памяняць Канстытуцыю так, каб нічога не памяняць для сябе і сістэмы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі