Вольга Гайдукова: Сын павінен быў сёння паехаць з намі дамоў

Пра гэта маці абвінавачанага “ў спробе ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве” наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова распавяла Еўрарадыё адразу пасля абвяшчэння прысуду.


Вольга Гайдукова: “Нам нарэшце далі дазвол на сустрэчу пасля амаль 8 месяцаў раставання. Сказалі, што будзе яна ў ліпені калі дадуць. Але мы паспрабуем сёння сустрэцца. Бо тут мы зараз усе: і муж, і я, і дачка. Мы спецыяльна прыехалі сёння ў Віцебск і нам пажадана атрымаць сустрэчу сёння”.


Маці прызнаецца: яны па-ранейшаму ўпэўненыя, што Андрэй ні ў чым не вінаваты і мусіў сёння з зале суда ехаць з роднымі не ў СІЗА, а дахаты, у Наваполацк.


Нагадаю, затрымалі 8 лістапада мінулага года. Першапачаткова яго вінавацілі паводле двух артыкулаў: “Замах на злачынства” і “Здрада дзяржаве”. 1 ліпеня Віцебскі абласны суд асудзіў наваполацкага апазіцыйнага актывіста на 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі