Вораг майго сябра — мой сябра? Гутарка з паслом Украіны Ігарам Кізімам (відэа)
25-26 кастрычніка ў Гомелі прайшоў першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Форум быў адметны не толькі колькасцю заключаных на ім гандлёвых кантрактаў, але і сустрэчай кіраўнікоў дзвюх дзяржаў — 26 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правялі ў Гомелі двухбаковыя перамовы.
Што для Украіны найперш важна ў стасунках з Беларуссю — гандаль ці пытанні бяспекі? Як на ўзаемаадносіны паміж нашымі краінамі ўплываюць “шпіёнскія скандалы” і праблемы бяспекі ўкраінскіх грамадзян на тэрыторыі нашай краіны? Што перашкаджае з’яўленню ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
У студыі Еўрарадыё - Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Слухаць ці запампаваць падкаст размовы ніжэй.