Восемь украінскіх дзяцей вярнуліся дадому праз пераход у Брэсцкай вобласці

Украинские дети вернулись домой

К працэсу быў прыцягнуты Катар / t.me/dmytro_lubinetzs/7992

Праз памежны пераход “Макраны-Даманава” у Брэсцкай вобласці на мяжы з Украінай 8 украінскіх дзяцей вярнуліся дадому, паведамляе амбудсмен Дзмітрый Лубінец. Дзеці знаходзіліся на акупаваных тэрыторыях Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

“Бацькі і апекуны непаўналетніх звярнуліся ў Офіс амбудсмена з просьбай дапамагчы вярнуць іх дзяцей на радзіму. Сёння маем вынік — супрацоўнікі нашай установы, а таксама сваякі сустрэлі дзяцей дома”, — расказаў Лубінец.

Вядома, што ў групе ёсць родныя браты і сёстры.

Украинские дети возвращаются с оккупированных территорий
Украінскія дзеці вяртаюцца з акупаваных тэрыторый / t.me/dmytro_lubinetzs/7992

“Таксама з двума сваімі сынамі ўпершыню за доўгі час убачылася грамадзянка, якая была незаконна затрымана і асуджаная расіянамі ва Украіне. Апекуном дзяцей была бабуля. Але цяпер яны зноў з маці”, — удакладніў амбудсмен.

Вяртанне дзяцей здзейснілі ў рамках праграмы Bring Kids Back UA. Да працэсу быў прыцягнуты Катар.

Восемь украинских детей вернулись домой через погранпереход в Брестской области
У групе ёсць родныя браты і сёстры / t.me/dmytro_lubinetzs/7992

Колькі украінскіх дзяцей вывезена?

Па афіцыйных даных Украіны, за час вайны на тэрыторыях Расіі і акупаваных тэрыторыях аказалася больш за 20 тысяч украінскіх дзяцей. Лічыцца, што Расія незаконна вывезла з Украіны каля 150 тысяч дзяцей, а па некаторых даных — да 300 000.

Пакуль Украіна здолела вярнуць з тэрыторыі Расіі і часова акупаваных зямель больш за тысячу дзяцей, паведаміў Дзмітрый Лубінец.

У сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гааге выдаў ордэры на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Белавай. Іх падазраюць у здзяйсненні ваенных злачынстваў — гвалтоўных дэпартацый і перамяшчэнні насельніцтва, у тым ліку дзяцей, з акупаваных тэрыторый Украіны.

Роля Беларусі

Беларускія праваабаронцы лічуць, што да вывазу дзяцей датычны таксама Аляксандр Лукашэнка і Аляксей Талай — беларускі паралімпійскі спартсмен. 

Таксама называюцца імёны кіраўніка Магілёўскай вобласці Анатолія Ісачанка, лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа і дэпутата Дзмітрыя Шэўцова і іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі