Вулічная апытанка: ці верыце вы ў суіцыд інспектара ДАІ з Магілёва? (відэа)
Вечарам 16 траўня ў Магілёўскім раёне было знойдзенае цела інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча. Першапачаткова следчыя разглядалі версію гвалтоўнай смерці і нават шукалі меркаваных забойцаў, якія быццам бы ўцяклі з месца здарэння на чорнай “Волзе” з расійскімі нумарамі.
Аднак 20 траўня прадстаўнікі Следчага камітэта заявілі, што цяпер асноўная версія здарэння — суіцыд, а перад тым як застрэліцца, міліцыянт ініцыяваў забойства.
Ці верыце вы ў версію Следчага камітэта? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да мінакоў на вуліцах Мінска: