ВУП Беларусі ў першым квартале 2023 года знізіўся на 2,1%
Эканамічны прагноз / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў першым квартале 2023 года (у студзені-сакавіку) знізіўся на 2,1%. Яго аб'ём у бягучых цэнах склаў 46,5 млрд рублёў. Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду 2022-га склаў 109,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
За першыя два месяцы 2023-га ВУП знізіўся на 3,6%.
Як вядома, урад прагназуе на працягу года рост ВУП на ўзроўні 3,8%. Аналітыкі Fitch прагназуюць яго падзенне на 1,3%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.