Вячорка пра затрыманне Анісіі Казлюк: вырашаем пытанне з уладамі Украіны

Вячорка пра затрыманне Анісіі Казлюк: вырашаем пытанне з уладамі Украіны

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з беларускай праваабаронцай Анісіяй Казлюк, затрыманай у Кіеве. "Вырашаем пытанне з уладамі Украіны, каб усё скончылася спрыяльна", — напісаў ён у Facebook.

Пра затрыманне паліцыяй на выхадзе з цягніка Казлюк паведаміла ў пятніцу. "Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ў Украіне, піша яна ў Facebook. — Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я "не згубілася". 23 лютага я атрымала пячатку аб падаўжэнні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі".

Анісію Казлюк адвезлі ў міграцыйную службу. Ёй пагражае штраф і дэпартацыя. Ва Украіне Казлюк апынулася пасля падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі 2020 года, яна актыўна займалася валанцёрскай дзейнасцю, дапамагала добраахвотнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі