Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай. Былую гімнастку называюць грамадзянскай жонкай Уладзіміра Пуціна.

У "чорны спіс" Вялікабрытанія таксама дадала людзей, якія фінансуюць рэжым Пуціна, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Там ёсць і былая жонка расійскага прэзідэнта Людміла, бабуля Кабаевай Ганна Зацэпіліна, трое сваякоў самога прэзідэнта РФ і яго дачок.

У СМІ неаднаразова праходзіла інфармацыя пра блізкія адносіны Аліны Кабаевай і Уладзіміра Пуціна, і пра тое, што ў іх ёсць дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі