Вялікая група мігрантаў перабралася з Беларусі ў Польшчу праз раку

Вялікая група мігрантаў перабралася з Беларусі ў Польшчу праз раку

За мінулыя суткі, 11 верасня, польскія памежнікі спынілі 36 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларусі. Такую лічбу называе прэс-служба польскіх памежнікаў.

Сярод затрыманых — грамадзяне Шры-Ланкі, Індыі, Егіпта.

Каля Крынак на польскі бок праз раку Свіслач нелегальна перайшла група з 21 мужчыны. Гэта былі грамадзяне Егіпта і Сірыі. 

Паведамляецца, што ўсе замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі