Вялікі статак зуброў трапіў на відэа ў Гродзенскім раёне

Вялікі статак зуброў трапіў на відэа ў Гродзенскім раёне

Вялікі статак зуброў трапіў на відэа ў Гродзенскім раёне, паміж вёскамі Багушоўка і Агароднікі. Ён з'явіўся ў 15 кіламетрах ад горада, чаго раней не здаралася. У статку было больш за 50 зуброў. Мяркуецца, што іх увагу прыцягнулі азімыя, паведамляе rgazeta.by.

Жывёл з 1998 года гадуюць у СВК "Азёры Гродзенскага раёна". Іх ужо налічваецца больш за трыста асобін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі