Вярхоўны суд пачне разглядаць справу аб банкруцтве “Дэльта Банка”

Калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда сёння пачне разгляд справы аб банкруцтве “Дэльта Банка”. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, прычынай збяднення гэтай установы стала яе рызыкоўная дзейнасць. Напрыклад, у 2012-2014 гадах “Дэльта Банк” размясціў у еўрапейскіх банках сродкі на агульную суму ў 35 мільёнаў долараў, якія абцяжарваліся даўгавымі абавязаннямі.

Банк не мог распараджацца размешчанымі за мяжой уласнымі актывамі, якія былі выведзеныя з банкаўскага абароту. Гэта стварала небяспеку для фінансавага стану арганізацыі і рабіла яе няздатнай разлічвацца са сваімі кліентамі. З гэтай прычыны сёлета ў сакавіку Нацбанк спачатку ўвёў у “Дэльта Банк” часовую адміністрацыю па яго кіраванні, а праз некалькі дзён адклікаў у банка ліцэнзію.

Практычна ўсім укладчыкам “Дэльта Банка” ўжо вярнулі іх грошы праз Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асобаў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі