Вяртанне Ціханоўскай ці “пратэставы” парадак дня — што найперш?
Усе чакаюць вясны. Улады рыхтуюцца да ўзмацнення пратэстаў — трэніруюць сілавікоў і нібыта рыхтуюць для будучых затрыманых адмысловыя лагеры. Апаненты ўлады чакаюць ад яе новых памылак, якія прымусяць выйсці на акцыі пратэсту беларусаў. Актыўная частка грамадства чакае вяртання на радзіму Святланы Ціханоўскай.
Ці пагодзяцца міжнародныя арганізацыі і ўлады еўрапейскіх краін паспрыяць вяртанню Ціханоўскай у Беларусь? Ці здольнае беларускае грамадства навязаць уладам свой парадак дня і якім ён можа быць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дыпламат, былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.